пазнавальны трэд пра “правильного и нормального” беларуса, які адцураўся ад сваёй спадчыны – мовы продкаў:
уладзімір уладзіміравіч гіль-радыёнаў – падпалкоўнік чырвонай арміі, камандзір рускай нацыянальнай брыгады ss “дружына”, кіраўнік партызанскай брыгады
уладзімір гіль нарадзіўся 11 чэрвеня 1906 года ў вілейцы, віленскай губерні, расейскай імпэрыі ў сям’і рабочага, беларус. пасля 1-ай сусветнай сям’я апынулася ў вёсцы дараганава, цяперашні аграгарадок асіповіцкага раёна. школа, камсамол, сакратар сельсавета
у 1926 г. уладзімір гіль становіцца курсантам кавалерыйскай школы, у 1929 г. ён ўжо камандзір узвода. член вкп(б) з 1931 г., даволі хутка прасоўваецца па кар’ернай лесвіцы. у 1937 г. быў залічаны ў ваенную акадэмію імя фрунзэ, якую скончыў на выдатна ў 1940 г.
вайну уладзімір гіль сустрэў начальнікам штаба 229-й стралковай дывізіі. у палон да немцаў папаў у ліпені 1941 г., у картцы ваеннапалоннага пазначана, што на момант запаланення ён быў здаровы. амаль адразу гіль пайшоў на супрацоўніцтва з адміністрацыяй лагера
восенню 1941 г. пры актыўным удзеле уладзіміра гіля ствараецца нацыянальная партыя рускага народа. у пачатку 1942 г. службай бяспекі sd быў адобраны для дыверсійнай дзейнасці і супрацьдзеяння партызанскай вайны. хутка гіль становіцца кіраўніком баявога саюза рускіх нацыяналістаў
у сваіх мемуарах уласавец леанід самуцін дае пра гіля такую характарыстыку: “он редко смеялся, но при смехе выражение его глаз не менялось, они оставались такими же холодными, как и обычно… говорил он несколько странно – с каким-то акцентом, но правильно”
хутка фарміраванне пад камандаваннем гіля залучылі да спецаперацый па вынішчэнню яўрэяў і барацьбы супраць партызан арміі краёвай на тэрыторыі польшчы. калабаранты атрымалі новую назву – першы рускі нацыянальны атрад ss “дружына”, а сам уладзімір гіль узяў псеўданім “радыёнаў”
у канцы 1942 г. батальён гіля-радыёнава ўжо дзейнічаў на тэрыторыі беларусі. калабаранты ў звязку з немецкімі фарміраваннямі ss прымалі ўдзел у карных аперацыях супраць партызан, палілі вёскі, забівалі мірных жыхароў, збіралі сельскагаспадарчую прадукцыю для адпраўкі ў нямеччыну
удзельнікаў нацыянальнага руху гіль-радыёнаў лічыў здраднікамі “общерусского дела”. былі выпадкі, дзе затрыманыя сяляне за падазрэнні ў сувязях з партызанамі мусілі быць прасіць аб памілаванні на расейскай мове. сяляне яе ня зналі і былі расстраляныя за “беларускі нацыяналізм”
летам 1943 г. на той момант ужо брыгада ss (каля 3000 чалавек) пацярпела шмат паразаў. гіль-радыёнаў, атрымаўшы асабістыя гарантыі ад савецкіх партызанаў, разам з большаю часткаю брыгады пераходзіць на іх бок. за такі “подзвіг” камбрыг атрымлівае ад саветаў ордэн чырвонай зоркі
аднак у выніку карнай аперацыі нямецкіх войскаў, паліцыі і ss вясною 1944 г. брыгада гіля-радыёнава была акружана. 2/3 часткі байцоў брыгады пасля прарыву кальца загінула. гіль-радыёнаў быў цяжка паранены, ад чаго і памёр. быў перапахаваны ў 1991 г. на брацкіх магілах у ушачах