Чаму я сыйшоў з «палка каліноўскага»? я далучыўся да пкк на 4 дзень вайны, калі пкк яшчэ не існаваў

яўген міхасюк


twitter thread from яўген міхасюк




Чаму я сыйшоў з «Палка Каліноўскага»?

Я далучыўся да ПКК на 4 дзень вайны, калі ПКК яшчэ не існаваў. Быў шэрагавым байцом, камандзірам узвода, камандзірам групы выведкі, дапамагаў ПКК з знешнімі сувязямі і арганізацыйнымі пытаннямі, гуманітаркай і багата яшчэ ў чым.

Быў і ў так званай Радзе. Таму я шмат камунікаваў як з байцамі-пабрацімамі, так і з кіраўніцтвам ПКК, у асобах у першую чаргу Ваніша і шэрагу іншых меньш уплывовых людзей.

Калі я зразумеў, што гэта за арганізацыя і што гэта за людзі, я прыняў рашэнне пакінуць гэтую структуру.

Разам са мной сышла частка людзей. Тады ў навінах было «Палова батальёна «Літвін» напісалі рапарты аб звальненні».

Але, канешне, ўсё гэта не зусім праўда. І вось у гэтым галоўная прычына чаму я звольніўся – няпраўда. Падман, хлусня, ілжа.

ПКК – гэта Калос на гліняных нагах. Рана ці поздна ён рухне і, нажаль, нанясе вялікую шкоду ўсяму вызваленчаму беларускаму руху і беларускаму народу.

Я ўпэўнены, што немагчыма пабудаваць нешта сапраўды моцнае на ілжы і падмане. Менавіта таму я доўгі час змагаўся з гэтым знутры.

І ў выніку быў вымушаны сыйсці.

Але давайце ўсё ж такі больш пра праблематыку. Вось некалькі прычын, чаму ўжо сотні людзей пакінулі ПКК:

1. Дрэнны менеджмент і камандзіры. Галоўная прычына ад якой ідуць іншыя. ПКК кіруюць неадукаваныя і непрафесійныя людзі, якія прымаюць

дрэнныя і ганебныя рашэнні. Ёсць там добрыя людзі, як напрыклад Ян Беларус, але такіх людзей там меньшасць і яны таксама не заўсёды могуць прымаць правільныя рашэнні праз кіраўніцтва вышэй.

ПКК ужо тройчы моцна разваліваўся як раз праз людзей у кіраўніцтве.

2. Хлусня, падман і маніпуляцыі.

Гэта адзін з фундаментаў ПКК агулам. Пачынаючы ад некаторых герояў і іх гісторый, скончваючы агульнай інфармацыяй, якую падае ПКК грамадству пра арганізацыю. Два батальёна? Полк? Вызваленчы рух? Усё гэта або поўная няпраўда або частковая.

3. Гвалт і культ сілы

Адразу скажу, што ідэя фізічнай моцы для войска цалкам слушная і патрэбная, але.

У ПКК і звязаных з імі структурах гэта ўсё на ўзроўне пацаноў з раёну і бандытаў. Разборкі, біццё твараў, запугванне і прыгнёт – нармалёвая практыка.

Можна ўзгадаць Адэсу,

але такіх гісторый хапае. Нічога нават блізкага да канцэптаў мужнасці і гонару ў гэтым няма.

4. Непразрыстасць і кумаўство

Увогуле ПКК можна параўнаць з ЧВК, толькі за дзяржаўны кошт. Там кіруе кола сяброў, невялічкая тусовачка, якая прыбрала да сваіх рук вызваленчы рух і…

…паразытуе на гэтай тэме.

Вашыя данаты, гумарітарка, інфармацыйная падтрымка выкарыстоўваейца кіраўніцтвам ПКК для напрацоўкі асабістага капіталу і ціску на шэрагавых байцоў.

Лаяльнасць «тусовачке» – гэта адзіны крытэр прызначэння на кіруючыя пазіцыі ў ПКК. Ці нагадвае вам…

… гэта сістэму пабудаваную пры Лукашэнка? Мне нагадвае.

5. Адсутнасць беларушчыны і каштоўнасцяў

І апошні пункт, але, як кажуць, не апошні па значнасці, гэта пункт пра ідэйнасць усіх гэтых людзей і самой структуры.

Для мяне галоўнай матывацыяй далучыцца да вайсковых была і…

…застаецца ідэя вызвалення Беларусі.

Для мяне, як да беларускага эмігранта, гэта была легальная магчымасць узяць у рукі зброю, адшукць аднадумцаў і атрымаць баявы досвед, каб пасля ўва ўсіх нас быў шанец на вызваленне Беларусі.

Але сёння ПКК знутры захоплен людзьмі, якія…

…ніколкі нічога не рабілі ў Беларусі, не змагаліся за яе ў апазіцыйных структурах ці падчас пратэстаў, не могуць сказаць нават некалькі сказаў па-беларуску, не ведаюць гісторыі і не разумеюць нават базавых канцэптаў свабоды думкі, слова, дэмакратычнасці і іншыя каштоўнасці, за…
… якія асабіста я ўсё жыццё і змагаўся і за якія я прыйшоў змагацца ва Украіну.

Сёння я ўпэўнены, што пад кіраўніцтвам такіх людзей беларускі народ не атрымае свайго нацыянальнага войска, якое б магло ў будучым вызваліць Беларусь.

Але сотні людзей ва Украіне працягваюць спрабаваць і шукаць магчымасці для гэтага. Спадзяюся ў нас атрымаецца. У горшым выпадку «не».

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

P.s. Фактуры не так багата праз спецыфіку тэмы і фармат Твітара, але час ад часу буду распавядаць.

Leave a Reply

Your email address will not be published.